Бяспека

Працоўны калектыў Мінскага трактарнага завода – каманда, у якой кожны на сваім працоўным месцы клапоціцца пра тое, каб не падвяргаць сваімі дзеяннямі небяспецы не толькі ўласнае жыццё і здароўе, але і жыццё і здароўе іншых людзей.

Палітыка ў галіне бяспекі працы

Згодна з Палітыкай Вышэйшага кіраўніцтва ў галіне бяспекі працы, бяспека працы – адзін з галоўных фактараў сацыяльнай абароненасці работнікаў прадпрыемства, іх сем'яў і блізкіх.

Галоўнай задачай ААТ "МТЗ" у галіне бяспекі працы з'яўляецца дзейнасць, накіраваная на стварэнне здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў прадпрыемства шляхам ліквідацыі прычын вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання, аварый і інцыдэнтаў на аб'ектах вытворчасці, наколькі гэта практычна здзяйсняльна з улікам характару дзейнасці прадпрыемства

Для вырашэння пастаўленых задач Вышэйшае кіраўніцтва ААТ "МТЗ" бярэ на сябе наступныя абавязкі:

  • Захаванне дзяржаўных нарматыўных патрабаванняў аховы і бяспекі працы, дзеянні якіх распаўсюджваюцца на прадпрыемства;
  • Правядзенне пастаяннага навучання і сістэматычнае павышэнне кваліфікацыі персаналу па пытаннях аховы і бяспекі працы;
  • Правядзенне работы па выяўленні і ліквідацыі небяспечных і шкодных вытворчых фактараў на працоўных месцах, папярэджанне вытворчага траўматызму і прафесійнага захворвання;
  • Пастаяннае ўдасканаленне сістэмы менеджменту бяспекі працы прадпрыемства шляхам аналізу яе рэзультатыўнасці.

Забеспячэнне бяспекі працы на працоўных месцах і па-за імі

Бяспека працы – комплексная работа, у якую ўцягнуты ўсе работнікі прадпрыемства ад генеральнага дырэктара, кіраўнікоў усіх узроўняў і спецыялістаў, рабочых і да работнікаў іншых арганізацый, дзейнасць якіх можа аказаць уплыў на ўзровень бяспекі

Асноўная задача – выявіць і мінімізаваць рызыкі, якім могуць падвяргацца работнікі прадпрыемства і супрацоўнікі любой іншай кампаніі, якая выконвае работы на тэрыторыі Мінскага трактарнага завода, альбо якія выкарыстоўваюць працу работнікаў прадпрыемства на сваіх плошчах. Для забеспячэння прынятай палітыкі бяспекі працы кожнае структурнае падраздзяленне распрацоўвае свае мэты па забеспячэнні бяспекі працы. Дасягненне пастаўленых мэт, зніжэнне выяўленых рызык – важная частка пры правядзенні агульнага аналізу праведзенай работы прадпрыемства. Пастаянна вядзецца работа па тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі вытворчасцей, распрацоўваюцца меры па абароне работнікаў ад неспрыяльнага ўздзеяння вытворчых працэсаў, выяўленыя пры атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы, штогод рэалізуюцца мерапрыемствы "Плана мерапрыемстваў па ахове працы", які з'яўляецца дадаткам да калектыўнага дагавора і інш. праграмы. Работа, якая праводзіцца, забяспечвае безаварыйную і бяспечную эксплуатацыю абсталявання, спрыяе скарачэнню колькасці працоўных месцаў са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі працы.

Ахова здароўя супрацоўнікаў і іх сем'яў

Прафілактыка — больш эфектыўная і менш выдатковая за лячэнне або рэабілітацыю

На Мінскім трактарным заводзе вялікая ўвага надаецца і пытанням аховы здароўя работнікаў. Работа, якая праводзіцца намі ў галіне аховы здароўя, накіравана не толькі на прафілактыку агульнага і прафесійнага захворвання, але і прапаганду здаровага ладу жыцця сярод работнікаў і іх сем'яў. Для забеспячэння своечасовай медыцынскай дапамогі толькі на тэрыторыі прадпрыемства маецца 19 медыцынскіх пунктаў і 4 стаматалагічныя кабінеты. Правядзенне папярэдніх, пры паступленні на працу, і перыядычных медыцынскіх аглядаў работнікаў, аказанне найшырэйшага спектру медыцынскіх паслуг, арганізавана ў ДП "МТЗ-Медцэнтр". У складзе аб'яднання маецца санаторый "Рудня", база адпачынку "Вяча", у якіх нашы супрацоўнікі маюць магчымасць адпачыць усёй сям'ёй і пры неабходнасці прайсці праграму аздараўлення. Дзіцячы аздараўленчы лагер "Беларусь" штогод прымае дзяцей работнікаў для правядзення летняга адпачынку. Для заняткаў фізкультурай і спортам на прадпрыемстве маецца Дом фізкультуры.

Акрамя таго, на прадпрыемстве ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў "Перспектыўнага плана па прывядзенні ўмоў працы работнікаў да дапушчальных, аптымальных па выніках комплекснай гігіенічнай ацэнкі...", праграмы "Здароўе", работнікі праходзяць сезонную вакцынацыю супраць ВРЗ і грыпу. Каардынацыю дзейнасці ў галіне аховы здароўя работнікаў ажыццяўляе створаная рашэннем кіраўніцтва Камісія па аздараўленні.

Дасягненні

ААТ "МТЗ" пастаянна прымае меры па паляпшэнні ўмоў працы, прафілактыцы траўматызму, агульнага і прафесійнага захворвання.

Мінскі трактарны завод першым сярод прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці ўкараніў і сертыфікаваў сістэму менеджменту бяспекі працы на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту OHSAS 18001.

Сістэма менеджменту бяспекі працы, што дзейнічае на прадпрыемстве, па сваёй сутнасці пранізвае ўсю структуру кіравання вытворчасцю і прадугледжвае давядзенне кіраўніцкіх рашэнняў па ахове працы да кіраўнікоў усіх узроўняў кіравання і выканаўцаў, дазваляе забяспечыць кантроль выканання гэтых рашэнняў, аналіз выяўленых неадпаведнасцей, прыняцце рашэнняў па іх ліквідацыі.

Дзейснасць СМБП неаднаразова пацвярджалася міжнароднымі аўдытарамі.

Такім чынам, адбываецца пастаяннае ўдасканаленне сістэмы, а гэта, у сваю чаргу, дае станоўчыя вынікі ў паляпшэнні ўмоў працы на прадпрыемстве.

Дзякуючы рабоце ў галіне забеспячэння аховы працы, што праводзіцца на прадпрыемстве, прадпрыемства неаднаразова прызнавалася пераможцам у аглядах-конкурсах на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, арганізаваных Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.