Прамысловы турызм

Запрашаем вас убачыць вытворчасць, дзе нараджаюцца сучасныя трактары "BELARUS".

12.jpg

Вы азнаёміцеся з гісторый развіцця Мінскага трактарнага завода, што бярэ свой пачатак з 1946 года. Пройдзецеся па вуліцах прадпрыемства, зазірняце ў цэхі, дзе дэталі робяць з дакладнасцю да мікрона, а на канвеерах ажываюць трактары з сусветным імем "BELARUS".

Зможаце ўбачыць выставу прадукцыі холдынгу "МТЗ-ХОЛДЫНГ", дзе пасядзіце ў кабіне сучаснага трактара

І па заканчэнні экскурсіі зойдзем з вамі ў сквер "70 гадоў МТЗ", дзе размешчаны першы колавы трактар МТЗ.

HT0F3173.JPG

Мінімальны ўзрост удзельніка экскурсіі – 9 гадоў.

Група наведвальнікаў ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў праходзіць на тэрыторыю ААТ "МТЗ" у суправаджэнні прадстаўнікоў навучальных устаноў або прадстаўнікоў турыстычных фірм. На кожныя 10 наведвальнікаў ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў павінен быць не менш як адзін суправаджальнік.

Форма заяўкі для ўдзельнікаў экскурсіі ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў - спампаваць

Максімальны памер групы – 30 чалавек.

Паслугі, якія прадстаўляюцца ў рамках прамысловага турызму, праводзяцца ў працоўныя дні ААТ "МТЗ" у 09.0011.00,  13.00  і 14.30 пры наяўнасці свабоднага суправаджальніка.

Запіс на паслугі, якія прадастаўляюцца ў рамках прамысловага турызму ў ААТ "МТЗ", праводзіцца за адзін працоўны дзень да правядзення экскурсіі – для фізічных асоб і мінімум за 3 працоўныя дні пасля пацвярджэння аплаты – для юрыдычных асоб.

56.jpg

Мовы правядзення экскурсій:
Руская, англійская, іспанская і нямецкая (пазначыць пры запісе).

Мы можам прапанаваць вам наступныя паслугі:

Экскурсія "МТЗ – месца, дзе нараджаюцца BELARUSы".

Кошт экскурсіі складае:
- для дзяцей (з 9 да 18 гадоў) – 7 руб.;
- для студэнтаў вочнай формы навучання - 8,40 руб.;
- для дарослых грамадзян Саюзнай дзяржавы - 14,00 руб.;
- для замежных грамадзян – 17 руб.;
- для дзяцей замежных грамадзян (з 9 да 18 гадоў) – 8,50 руб.

Экскурсія "МТЗ – месца, дзе нараджаюцца BELARUSы". + наведванне музея

Кошт экскурсіі складае:
- для дзяцей (з 9 да 18 гадоў) – 8,00 руб.;
- для студэнтаў вочнай формы навучання - 9,60 руб.;
- для дарослых грамадзян Саюзнай дзяржавы - 16,00 руб.;
- для замежных грамадзян - 19 руб.;
- для дзяцей замежных грамадзян (з 9 да 18 гадоў) – 9,50 руб.

Паслуга "Збяры трактар".

Удзел у зборцы трактара з сусветным імем "BELARUS" з наступнай выдачай сертыфіката. Да ўдзелу ў зборцы дапускаюцца асобы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

Бонус паслугі – пешая прагулка па тэрыторыі ААТ "МТЗ" з азнаямленнем з гісторыяй завода.

Час правядзення – 13.00 з панядзелка па пятніцу. Група не больш за 5 чалавек.

Кошт паслугі - 15,00 руб.

Паслуга "Катанне на трактары".

Катанне праводзіцца на трактары "BELARUS-3522" і "BELARUS-4522" па тэрыторыі ААТ "МТЗ" (2 кругі па 2,5 кіламетры).

Час правядзення катання – 10.00 з панядзелка па пятніцу. Група не больш за 5 чалавек.

Кошт паслугі складае (трактар "BELARUS 3522 / 4522"):
- для дзяцей (з 9 да 18 гадоў) – 35 / 70 руб.;
- для студэнтаў вочнай формы навучання - 35 / 70 руб.;
- для дарослых грамадзян Саюзнай дзяржавы - 35 /70 руб.;
- для замежных грамадзян-35 / 70 руб.;
- для дзяцей замежных грамадзян (з 9 да 18 гадоў) - 35 / 70 руб.

Аплата паслуг, якія прадстаўляюцца ў рамках прамысловага турызму ў ААТ "МТЗ", праводзіцца толькі ў беларускіх рублях:
- наяўны разлік;
- пластыкавыя карты;
- безнаяўны разлік.

Запісацца на паслугі, якія прадстаўляюцца ў рамках прамысловага турызму ў ААТ "МТЗ" можна па:
- тэлефону/факсу +375 17 398 94 15;  
- моб. тел.: +375 33 633 41 83;
значки.png
- e-mail:  mtztourism@mtz.by

Адрас: г. Мінск, вул. Даўгабродская, 35 (будынак музея МТЗ)

Час працы з 08.00 да 16.00. Абед з 12.00 да 12.30.

IMG_20170707_114911.jpg