Жыллёва-камунальнае абслугоўванне

Інтэрнаты

Начальнік – Філіпчанка Аляксандр Анатольевіч - +375 (17) 398-86-41

На балансе ААТ «МТЗ» знаходзіцца 7 інтэрнатаў, у якіх пражываюць — 3424 чалавек, у тым ліку 882 сям'і і 829 дзяцей.

У кожным інтэрнаце праводзіцца праца з жыхарамі па строга вызначаных планах.

На базе інтэрнатаў працую розныя гурткі па інтарэсах.

  • Памяшканне для часовага пражывання. Размешчана па вул. Даўгабродская, 30. Тэл. +375 (17) 373 89 43
  • Інтэрнат №1. Размешчана па вул. Будзёнага, 17. Разлічана на пражыванне 361 чал., Тэл. +375 (17) 278-89-07
  • Інтэрнат №3. Размешчана па вул. Даўгабродская, 36. Разлічана на пражыванне 390 чал., Тэл. +375 (17) 398-87-05
  • Інтэрнат №5. Размешчана па зав. Клумава, 9. Разлічана на пражыванне 337 чал., Тэл. +375 (17) 398-94-00
  • Інтэрнат №6. Размешчана па вул. Солтыса, 201. Разлічана на пражыванне 644 чал., Тэл. +375 (17) 297-05-72
  • Інтэрнат №8. Размешчана па вул. Перадавая, 113, 113а, 115. Разлічана на пражыванне 200 чал., Тэл. +375 (17) 245-18-43
  • Інтэрнат №9. Размешчана па вул. А.Кашавога, 30. Разлічана на пражыванне 694 чал., Тэл. +375 (17) 398-99-86
  • Інтэрнат №10. Размешчана па вул. Малініна, 28 к. 1,2. Разлічана на пражыванне 1130 чал., Тэл. +375 (17) 247-50-88
Фізкультурна-спартыўны клуб "Трактар"

Начальнік клуба – Паўленкава Дар'я Барысаўна
Інструктарская - +375 (17) 369-24-73
Вахта - 398-95-97

Спартыўная база Фізкультурна-спартыўнага клуба «Трактар» уключае:

  • Дом фізкультуры з 7 спартыўнымі заламі (трэнажорная, гульнявая, зала АФП, 2 залы настольнага тэніса, 2 залы барацьбы) і 2 медыка-аднаўленчымі цэнтрамі (саунамі) умяшчальнасцю 6 і 10 чалавек;
  • Стадыён ручных гульняў з валейбольнымі, міні-футбольнымі пляцоўкамі, гарадошнымі кортамі;
  • Вела-лыжная база.

Маецца неабходны спартыўны інвентар і абсталяванне, якія сістэматычна абнаўляюцца.

Асноўнымі кліентамі клуба з'яўляюцца работнікі завода, якім паслугі аказваюцца з 50% зніжкай.

Спартыўнымі работнікамі ФСК "Трактар" вядзецца вялікая работа па арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы на прадпрыемстве. Яна ўключае правядзенне спартыўных мерапрыемстваў у цэхах, упраўленнях і аддзелах ААТ "МТЗ", арганізацыю і правядзенне спаборніцтваў Круглагадовай заводскай спартакіяды па 16 відах спорту, правядзенне асабістых першынстваў і кубкавых спаборніцтваў, якія сталі традыцыйнымі, на прызы прафкама завода.

Галоўнай мэтай правядзення ўсіх завадскіх спаборніцтваў з'яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця, уцягванне найбольшай колькасці працоўных у заняткі фізічнай культурай і спортам.

Акрамя таго, каманда МТЗ прымае ўдзел па ўсёй праграме спаборніцтваў раённай і гарадской працоўных спартакіяд, у рэспубліканскай і міжнароднай спартакіядах работнікаў прадпрыемстваў аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання. Таксама асобныя спартсмены і зборныя каманды нашага прадпрыемства рэгулярна ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах гарадскога, рэспубліканскага і міжнароднага маштабаў.

На базе ФСК «Трактар» дзейнічае Клуб турыстаў «Грэнада», які мае шматгадовую гісторыю (клуб утвораны ў 1962 годзе) і вялікі вопыт удзелу ў спаборніцтвах па ўсіх відах спартыўна-турыстычнага мнагабор'я на ўсіх узроўнях – ад спаборніцтваў на ўласным злёце да рэспубліканскіх. "Грэнада" штогод арганізуе пешаходна-горныя і водныя спартыўна-турыстычныя паходы рознай катэгорыі складанасці па розных раёнах краін СНД. Цяпер са складу «Грэнады» уваходзіць каля 150 чалавек розных пакаленняў завадскіх турыстаў.