Сістэма менеджменту якасці

Сістэма менеджменту якасці адкрытага акцыянернага таварыства "Мінскі трактарны завод" ахоплівае ўсе сферы дзейнасці завода, пачынаючы ад даследавання рынку і збору інфармацыі аб жаданнях і патрабаваннях спажыўца да іх поўнай рэалізацыі. Сістэма менеджменту якасці дазваляе кіраваць працэсамі жыццёвага цыклу вырабу прадукцыі, удасканальваць іх і забяспечваць пастаянны маніторынг.

Галоўная мэта нашага прадпрыемства – павышэнне задаволенасці спажыўцоў прадукцыяй і паслугамі прадпрыемства.

Для дасягнення дадзенай мэты:

  • падтрымліваецца адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці прадпрыемства патрабаванням СТБ ISO 9001, ISO 9001 і пастаянна павышаецца яе рэзультатыўнасць;
  • павышаецца ступень задаволенасці спажыўцоў і іншых зацікаўленых бакоў;
  • прымяняюцца сучасныя метады вывучэння і даследавання сусветных рынкаў трактарнай тэхнікі, асвойваюцца новыя рынкі збыту, развіваецца тавараправодная і сэрвісная сетка;
  • удасканальваецца прадукцыя, павышаецца яе якасць і надзейнасць;
  • забяспечваецца адпаведнасць новых распрацовак трактарнай тэхнікі сусветным патрабаванням з улікам кліматычных асаблівасцей рынкаў, на якія пастаўляецца прадукцыя;
  • праводзіцца мадэрнізацыя вытворчасці, удасканальваюцца тэхналагічныя працэсы, пашыраецца прымяненне сучаснага тэхналагічнага абсталявання і павышаецца ўзровень тэхналагічнай падрыхтоўкі вытворчасці.

Рэгулярна праводзіцца аналіз з боку кіраўніцтва сістэмы менеджменту якасці з мэтай забеспячэння яе пастаяннай прыдатнасці, адэкватнасці і рэзультатыўнасці, а таксама ацэньваецца магчымасць для паляпшэння і патрэбы ў зменах сістэмы менеджменту якасці, у тым ліку палітыкі ў галіне якасці і мэт у галіне якасці. ААТ "МТЗ" праводзіць пастаянную працу па павышэнні прэстыжу і прывабнасці трактароў з маркай "BELARUS" шляхам укаранення мерапрыемстваў па паляпшэнні якасці і канкурэнтаздольнасці, тэхнічнага ўзроўню, надзейнасці і сэрвісу.

Мерапрыемствы ўключаюць у сябе:

  • выключэнне неадпаведнасцей, выяўленых у вытворчасці;
  • павышэнне надзейнасці і тэхнічнага ўзроўню прадукцыі;
  • удасканаленне тэхналогіі вырабу і кантролю якасці дэталяў і вузлоў;
  • задавальненне патрабаванняў спажыўцоў і арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання прадукцыі.

Рэалізацыя мерапрыемстваў дазваляе зніжаць страты ад браку і памяншаць колькасць адмоў трактароў у эксплуатацыі.

Нарошчванне вытворчасці трактарнай тэхнікі, пашырэнне рынкаў яе збыту немагчыма без арганізацыі высакаякаснага сэрвісу рэалізаванай прадукцыі. Улічваючы гэта, ААТ "МТЗ" вядзе мэтанакіраваную працу па развіцці ўжо наяўнай сеткі тэхнічнага абслугоўвання і стварэнні новых сэрвісных цэнтраў як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі. Сэрвісныя цэнтры ажыццяўляюць тэхнічнае абслугоўванне тэхнікі ў гарантыйны і паслягарантыйны перыяды эксплуатацыі, а створаны на базе ААТ "МТЗ" Навучальны цэнтр праводзіць навучанне персаналу, які эксплуатуе гэту тэхніку, яе будове, правілам эксплуатацыі і тэхнічнага абслугоўвання.

Прадукцыя, якая выпускаецца на прадпрыемстве (трактары сельскагаспадарчыя, лясныя, шахтныя і пагрузачна-разгрузачныя машыны, прадукцыя будаўнічага, дарожнага і камунальнага машынабудавання з гандлёвай маркай "BELARUS") праходзіць абавязковую сертыфікацыю і амалагацыю. Сертыфікацыйныя выпрабаванні праводзяцца на акрэдытаваным у сістэмах акрэдытацыі РБ і РФ выпрабавальным цэнтры "Трактар" з удзелам прадстаўнікоў Органа па сертыфікацыі.

ААТ "МТЗ" з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх конкурсаў у галіне якасці ("Найлепшыя тавары РБ", "Найлепшыя тавары РБ на рынку РФ" і г.д.).

Кіраўніцтва прадпрыемства і служба якасці прыкладаюць усе намаганні для развіцця і ўдасканалення сістэмы менеджменту якасці, што, безумоўна, станоўча адаб'ецца на рэалізацыі чаканняў спажыўца і задавальненні яго патрэб.