Гісторыя МТЗ

  • 1946–1949 гг.
  • 1950–1959 гг.
  • 1960–1969 гг.
  • 1970–1979 гг.
  • 1980–1989 гг.
  • 1990–1999 гг.
  • 2000–2009 гг.
  • 2010–2015 гг.
  • 2016 - 2019 гг.

1946

Старшыня Савета Міністраў Саюза ССР І. Сталін і кіраўнік справамі Савета Міністраў СССР Я. Чадаеў падпісалі гістарычную пастанову савецкага ўрада № 1142 "Аб будаўніцтве Мінскага трактарнага завода", якая абавязвала Міністэрства сельскагаспадарчага машынабудавання СССР і Савет Міністраў БССР прыступіць да ўзвядзення Мінскага трактарнага завода магутнасцю 50 гусенічных трактароў за суткі з дызель-маторамі 37 конскіх сіл з пачаткам іх выпуску ў 1948 годзе.

1947

Пленум ЦК ВКП (б) вызначыў першачарговыя задачы пад'ёму і развіцця сельскай гаспадаркі краіны ў апошні перыяд, узвядзенне Мінскага трактарнага завода абвешчана Усесаюзнай ударнай будоўляй.

Выйшаў першы нумар аб'яднанай шматтыражнай газеты "Трактар". Яна стала сапраўдным летапісам аналітычна вывераных планаў і праграм, слаўных патрыятычных здзяйсненняў і духоўна багатага жыцця беларускіх трактарабудаўнікоў. Яе першым рэдактарам стаў журналіст Міхаіл Ягоравіч Кусаў.

1948

У дызельным цэху ўсталявана першая аўтаматычная лінія апрацоўкі галоўкі блока матора.

У кастрычніку – лістападзе навукова-тэхнічны савет Міністэрства аўтатрактарнай прамысловасці СССР з удзелам акадэміка Я. А. Чудакова разгледзеў і ўхваліў праект колавага трактара.

Да 31-й гадавіны Вялікага Кастрычніка сабраны першы пускавы матор.

1949

18 чэрвеня ў эксперыментальным цэху завершана зборка першага ўзору колавага трактара заводскай канструкцыі. Галоўны канструктар Мінскага трактарнага завода Іван Іосіфавіч Дронг прапанаваў прысвоіць новай машыне высакароднае і велічнае імя "Беларусь", з якім яна пачала свой шлях на планеце Зямля.

1950

4 лістапада напярэдадні 33-й гадавіны Вялікага Кастрычніка трактарабудаўнікі прадставілі Радзіме падарунак – першы трактар "Кіравец" (КД-35). Гэта першая перамога стала пачаткам серыйнага выпуску гусенічных трактароў. У гэтым годзе Мінскі трактарны завод уведзены ў строй.

1951

З галоўнага канвеера завода сышлі першыя тралёвачныя трактары "КТ-12".

1953

14 кастрычніка з галоўнага канвеера сышоў першы колавы трактар сямейства "Беларусь" МТЗ-2 магутнасцю 36 конскіх сіл.

1956

У студзені выраблены першыя ўзоры колавага трактара "Беларусь" МТЗ-5, а таксама тралёвачных машын ТДТ-40 і ТДТ-60.

У маі распачата серыйная вытворчасць тралёвачных трактароў ТДТ-40.

Выраблены першыя ўзоры вопытнага дызеля "Д-50", новы трактар перавысіў магутнасць свайго папярэдніка на 10 конскіх сіл, стаў на 350 кілаграм лягчэй.

1957

У сувязі з выпускам 50-тысячнага трактара ў адрас калектыву прадпрыемства паступіла прывітанне ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР.

1958

5 мая з галоўнага канвеера сышоў 100-тысячны беларускі трактар.

1959

Машынамі серыі МТЗ-5С/МС завершана серыйная вытворчасць колавых трактароў "Беларусь" першага пакалення.

Трактар МТЗ-50 паспяхова прайшоў дзяржаўныя выпрабаванні.

1961

22 чэрвеня на галоўным канвееры сабраны і абкатаны 200-тысячны трактар.

У кастрычніку здадзены ў прамысловую эксплуатацыю новы галоўны зборачны канвеер.

Заснавана Усесаюзнае аб'яднанне "Трактараэкспарт". З пачатку яго маштабнага функцыянавання ўсе савецкія колавыя і гусенічныя трактары прадаваліся за мяжу пад брэндам "Беларусь", што сведчыла пра іх сусветны аўтарытэт і высокую канкурэнтаздольнасць.

1962

З галоўнага канвеера сышла першая серыйная машына МТЗ-50ПЛ – пераходная мадэль трактара "Беларусь", безупынны пераход на вытворчасць новых машын ажыццёўлены.

1963

Калектыў аддзела галоўнага канструктара спраектаваў, а цэх вопытнай вытворчасці вырабіў першыя ўзоры трактара МТЗ-80 магутнасцю 90 конскіх сіл.

У строй уступіў Мінскі маторны завод – спецыялізаванае прадпрыемства дызельных рухавікоў.

10 жніўня з галоўнага канвеера Мінскага трактарнага завода сышоў 300-тысячны трактар "Беларусь".

1964

Распачата серыйная вытворчасць трактароў "Беларусь" МТЗ-52.

1965

23 сакавіка з галоўнага канвеера МТЗ сышоў 400-тысячны трактар "Беларусь".

У красавіку быў урачыста адкрыты Палац культуры мінскіх трактаразаводцаў.

1966

МТЗ

На Мінскім трактарным заводзе створаны навукова-даследчы цэнтр.

За дасягнутыя поспехі ў выкананні заданняў сямігадовага плану, стварэнне новых канструкцый машын і ўкараненне новай тэхнікі завод узнагароджаны ордэнам Леніна.

У жніўні на галоўным канвееры МТЗ сабраны 500-тысячны беларускі трактар.

МТЗ

1971

За вялікія поспехі, дасягнутыя калектывам у выкананні заданняў выпуску трактароў і стварэнні канструкцый высокапрадукцыйных машын для сельскай гаспадаркі Мінскі ордэна Леніна трактарны завод, узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі.

1972

Міністр трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР І. Ф. Сініцын выдаў загад №110 аб утварэнні вытворчага аб'яднання "Мінскі трактарны завод імя У.І. Леніна".

5 лістапада на галоўным канвееры ў 11 гадзін 45 хвілін пачалася зборка мільённага трактара.

1973

Сабраны першыя эксперыментальныя трактары сямейства "Беларусь" МТЗ-80, значна больш магутныя за машыну МТЗ-50 і на 30% больш прадукцыйныя за яе.

Беларускі трактар МТЗ-80 паспяхова прайшоў выпрабаванні ва ўніверсітэце Лінкальна (ЗША, штат Небраска).

1975

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхніцы СССР сваім рашэннем прызнаў трактар "Беларусь" МТЗ-80 найлепшай машынай года.

1976

Савет Міністраў Беларускай ССР у сувязі з 30-годдзем Мінскага трактарнага завода прысвоіў яму імя Уладзіміра Ільіча Леніна.

1982

Выраблены эксперыментальныя прапашныя трактары МТЗ-100 і МТЗ-102, а таксама ўзоры машын для апрацоўкі агароднінабахчавых культур МТЗ-81 і МТЗ-82, іх мадэлі для вырошчвання рысавых культур МТЗ-82Р і бавоўны МТЗ-80Х/М.

1984

Чарговая буйная працоўная перамога беларускіх трактарабудаўнікоў: з галоўнага канвеера Мінскага трактарнага завода сышоў 2-мільённы трактар сямейства "Беларусь".

1985

Прэзідыум Вялікага Народнага Хурала Мангольскай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіў Мінскі трактарны завод ордэнам "Палярная зорка" за шматгадовую пастаўку высакаякаснай прадукцыі ў МНР.

За перыяд з 1971 па 1985 гг. МТЗ выпусціў 1 319 706 трактароў "Беларусь", у тым ліку 13 826 машын звыш плана.

1989

Цэху вопытнай вытворчасці споўнілася 40 гадоў. За гэты перыяд тут было выраблена больш за 800 узораў трактара "Беларусь". Тут яны пачыналі свой шлях на заводскія, ведамасныя і дзяржаўныя выпрабаванні.

Пачалося будаўніцтва новай сучаснай паліклінікі Мінскага трактарнага завода.

1990

Распачата серыйная вытворчасць матаблока МТЗ-05.

1991

Мінскі трактарны завод наведаў генеральны сакратар ЦК КПСС, прэзідэнт СССР М.С. Гарбачоў.

Распачаты серыйны выпуск чатырохколавых міні-трактароў МТЗ-082, а таксама матаблокаў МТЗ-06

1995

Наведванне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнкам Мінскага трактарнага завода.

8 чэрвеня з галоўнага канвеера завода сышоў 3-мільённы трактар.
Прадпрыемства асвоіла вытворчасць малагабарытных трактароў МТЗ-210/200 і МТЗ-082.

1996

29 мая беларускія трактарабудаўнікі ўрачыста адзначылі 50-гадовы юбілей Мінскага трактарнага завода.

Да гэтага дня трактарны парк Беларусі налічваў каля 100 тысяч машын, у СНД — кожны 2-і трактар "Беларусь", у краіны далёкага замежжа экспартавана больш за 500 тысяч машын маркі МТЗ.

Былі сфарміраваны тры гамы трактарнай тэхнікі: малагабарытная (6 – 35 к.с.), універсальна-прапашная (55 – 120 к.с.) і агульнага прызначэння (120 – 210 к.с.).

1997

Трактары "Беларусь" 800, 900, 1000 серыі атрымалі сертыфікаты якасці Вялікабрытаніі № 001, 002, 003.

У гэтым годзе калектыў беларускіх трактарабудаўнікоў выпусціў у паўтары разы больш, чым усе трактарныя заводы СНД.

1998

У ходзе перамоў у Югаславіі ўрадавай дэлегацыі было дасягнута пагадненне аб стварэнні ў гэтай краіне зборачнай вытворчасці Мінскага трактарнага завода.

1999

Прадпрыемства пашырыла геаграфію паставак сваёй прадукцыі на сусветныя рынкі. Трактары "Беларусь" з'явіліся ў Маўрытаніі, Емене, Судане.

2000

МТЗ

Асвойваючы замежныя рынкі, МТЗ правёў сертыфікацыю ў інстытуце Silsoe (Вялікабрытанія) усіх трактароў, якія выпускаюцца, на адпаведнасць стандартам Еўрасаюза. У пачатку мая 2000 г. прадпрыемства атрымала сертыфікат адпаведнасці сістэмы якасці па ISO-9001 на праектаванне і вытворчасць трактароў. Гэта значыць, што на Мінскім трактарным заводзе створана сістэма якасці, якая адпавядае патрабаванням міжнародных стандартаў. Гэта пацвердзілі і вынікі сертыфікацыйнага аўдыту, праведзенага фірмай TÜV-Цюрынгія (Германія).

2002

Генеральным дырэктарам ВА "МТЗ" — генеральным дырэктарам РУП "МТЗ" прызначаны Пухавы Аляксандр Аляксеевіч.

Канвеер па зборцы трактароў "Беларус" адкрыўся ў Кіеве на базе акцыянернага таварыства "Завод "Ленінская кузня" канцэрна "Укрпрамінвест".

2003

На Мінскім трактарным заводзе выраблены два вопытныя ўзоры трактароў "Беларус МТЗ-2822" – самых магутных машын з серыі колавых трактароў (280 к.с.).

Створана ТАА "Гандлёвы дом МТЗ-ЕлАЗ" г. Елабуга (Расія).

2004

Адноўлены мільённы трактар МТЗ-52, выпушчаны на прадпрыемстве ў 1972 годзе. У машыне цалкам заменены ўсе вузлы і дэталі, якія спецыяльна выраблены ў цэху вопытнай вытворчасці МТЗ, паколькі такая мадэль ужо даўно не выпускаецца на заводзе. На капоце абноўленай кабіны надпіс: "Другое жыццё – мільённаму. 1972–2004 гг."

Мінскі трактарны завод пачаў вытворчасць трактароў з рухавікамі, сертыфікаванымі па стандарце "Еўра-2".

У склад ВА "МТЗ" увайшлі: Мінскі завод шасцерняў з філіялам у Лепелі, Гомельскі завод "Гідрапрывад" з філіяламі ў г. Нароўля і Хойнікі, Мазырскі машынабудаўнічы завод.

Да Мінскага трактарнага завода былі далучаны два калгасы ў Лагойскім раёне, якія сталі сельскагаспадарчымі цэхамі РУП "МТЗ". Пасля яны аб'ядналіся ў адзін цэх – "Гайна".

2005

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка павіншаваў калектыў ВА "Мінскі трактарны завод" з вялікай працоўнай перамогай — выпускам у 2005 годзе 40-тысячнага трактара "Беларус".

На Мінскім трактарным заводзе створаны ўзор звышмагутнага трактара на 360 к.с.

Новы энерганасычаны трактар МТЗ-2022 магутнасцю 210 к.с. цяпер маркіруецца "Залатым знакам якасці".

2006

Мінскі трактарны завод адзначыў свой 60-гадовы юбілей. За асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці прадпрыемству прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Да юбілею завода быў прымеркаваны выпуск вопытнага ўзора звышмагутнага трактара "Беларус" магутнасцю 450 к.с., аналагаў якому няма ў свеце.

28 снежня на РУП "МТЗ" у 1-ай змене з галоўнага зборачнага канвеера сышла 50-тысячная машына, сабраная з пачатку 2006 года. З гэтай знамянальнай падзеяй калектыў РУП "МТЗ" павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

2007

Сабраны першы ўзор мадэлі "Беларус-2822ДЦ" у 280 конскіх сіл з нямецкім рухавіком "Дойц", які адказвае патрабаванням экалагічных параметраў Tier 2А. Трактар паспяхова прайшоў параметрычныя і рэсурсныя выпрабаванні.

Пашырана тавараправодная сетка нашага прадпрыемства за мяжой. Створаны ўласныя суб'екты сеткі ў Румыніі і Балгарыі, новыя зборачныя вытворчасці ў Казахстане і Расіі.

У чэрвені сістэма менеджменту якасці РУП "МТЗ" паспяхова прайшла паўторную сертыфікацыю на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2001 у нацыянальнай сістэме сертыфікацыі і ў сістэме TGA (Германія), у выніку тэрмін дзеяння сертыфікатаў падоўжаны да 2010 года.

Міністэрства прамысловасці РБ адзначыла прэміяй поспехі РУП "МТЗ" у галіне якасці прадукцыі, што выпускаецца.

У бягучым годзе на РУП "МТЗ" вядзецца праца па падрыхтоўцы да ўкаранення сістэмы менеджменту бяспекі працы на аснове міжнароднага стандарта OHSAS ("охсас") — 18001 і айчыннага стандарта СТБ-18001.

2008

Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў пачаў зборку трактароў "Беларус" 422 і 622.

11 кастрычніка 2008 года ў Бішкеку была адкрыта зборачная вытворчасць МТЗ. Выконваецца зборка "Беларусаў" мадэлі 82.1

Кастрычнік 2008 года. Спецыялісты Мінскага трактарнага завода прывезлі вялікі залаты медаль з расійскай аграпрамысловай выстаўкі "Залатая восень", якая праходзіла ў Маскве. Наша прадпрыемства ўганаравана ім за распрацоўку і арганізацыю серыйнай вытворчасці колавага трактара "Беларус-3022".

У лютым быў створаны і накіраваны на выпрабаванні цягавы модуль Ш-446 з камбінаваным ходам. Быў распрацаваны вопытны ўзор лядовага камбайна КЛ-408, які прызначаны для ачысткі і залівання лёду на закрытых лядовых арэнах.

Быў створаны гусенічны трактар меліярацыйнага прызначэння з паваротным адвалам "Беларус-1502-01"

2009

На Мінскім трактарным заводзе адбылася прэзентацыя інавацыйнай мадэлі трактара "Беларус-3023". Стварыўшы "Беларус-3023" з бесступеневай электрамеханічнай трансмісіяй, МТЗ увайшоў у лік пераможцаў найбуйнейшага ў Еўропе сельскагаспадарчага паказу "AGRITECHNICA-2009". Эксперты ацанілі новую распрацоўку нашага прадпрыемства, прысудзіўшы ёй сярэбраную ўзнагароду.

Новы трактар з бесступеневай электрамеханічнай трансмісіяй МТЗ распрацаваў сумесна з расійскім холдынгам "Русэлпрам", адным з найбуйнейшых вытворцаў электрычных машын. Ужытыя на машыне сілавая электроніка і электрапрывады выраблены на прадпрыемствах канцэрна.

На цырымоніі ўзнагароджання прызёраў Міжнароднай спецыялізаванай выставы "AGRITECHNICA" у Гановеры сярэбраны медаль за інавацыйную распрацоўку "Беларус-3023" тэхнічнаму дырэктару РУП "МТЗ" — намесніку генеральнага дырэктара ВА "МТЗ" па развіцці Ігару Емяльяновічу і генеральнаму канструктару ВА "МТЗ" — дырэктару НТЦ РУП "МТЗ" Івану Усу ўручыў прэзідэнт Нямецкага сельскагаспадарчага таварыства (DLG) Карл Альбрэхт Бартмер. За ўсю гісторыю "AGRITECHNICA" вытворца з краін СНД упершыню ўганараваны такой высокай узнагародай.

"Беларус-3023" прызнаны адной з найлепшых інавацыйных распрацовак, прадстаўленых на "AGRITECHNICA", не толькі экспертнай камісіяй DLG, але і прадпрыемствамі-канкурэнтамі, і спажыўцамі.

12 кастрычніка падчас працы XI Расійскай аграпрамысловай выставы "Залатая восень", якая праходзіла ва Усерасійскім выставачным цэнтры ў Маскве, трактар "Беларус-1221" быў прызнаны пераможцам конкурсу на лепшую сельскагаспадарчую машыну 2009 года.

2010

У лютым 2010 года на Мінскім трактарным заводзе прынята рашэнне аб вырабе ў 2010-м годзе вопытнай партыі трактароў "BELARUS-3522" магутнасцю 355 конскіх сіл.

Май 2010 года – падчас афіцыйнага візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі ў Татарстане адбылося ўрачыстае адкрыццё зборачнай вытворчасці "BELARUS" 3022 ДЦ.1 у Елабужском раёне.

2010 год – стварэнне інавацыйнай распрацоўкі МТЗ "BELARUS 3023" з бесступеневай электрамеханічнай трансмісіяй.

У ліпені 2010 года пачаты выпуск лясных машын МЛПТ 354М1 для Міністэрства лясной гаспадаркі краіны і канцэрна "Беллеспаперапрам".

15 кастрычніка 2010 года ў румынскім горадзе Рэгін адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця зборачнай лініі трактароў "BELARUS".

Заводскія канструктары распрацавалі машыну лясную пагрузачна-транспартную МЛПТ-471.

Мінскі трактарны завод пашырыў мадэльны шэраг машын, што выпускаюцца. Выпушчана вопытна-прамысловая партыя і распачата рэалізацыя трактароў мадэлі 3522 цягавага класу 6 і магутнасцю 355 конскіх сіл.

У 2010 годзе на прадпрыемстве створаны шэраг мадэляў трактароў для краін у стадыі развіцця. Гэта "BELARUS" мадэляў 311, 511, 512, 911, 912.

На Мазырскім машынабудаўнічым заводзе пачата вытворчасць гусенічных трактароў мадэлі 1502.

2011

Чэрвень 2011 г. У рамках выканання Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы "Машынабудаванне" на Мінскім трактарным заводзе была распрацавана канструкцыя колавага трактара агульнага прызначэння цягавага класу 4 магутнасцю 212 конскіх сіл – "BELARUS-2422".

Июнь 2011 г. В рамках выполнения Государственной научно-технической программы «Машиностроение» на Минском тракторном заводе была разработана конструкция колесного трактора общего назначения тягового класса 4 мощностью 212 лошадиных сил — «BELARUS-2422».

Кастрычнік 2011 г. Прадстаўнікі Мінскага трактарнага завода прывезлі з Масквы залаты медаль і прыз сялянскіх сімпатый. Адным з вынікаў удзелу нашага прадпрыемства ў VI Міжнароднай спецыялізаванай выставе сельгастэхнікі "АграТэк Расія — 2011", якая прайшла ў Маскве ў рамках "Залатой восені", стала ўзнагарода найвышэйшай пробы. Арганізатары паказу ўганаравалі МТЗ залатым медалём за распрацоўку і ўкараненне ў серыйную вытворчасць трактара класа 5 "BELARUS-3522". "Прыз сялянскіх сімпатый" за перамогу ў намінацыі "Найлепшы трактар 2011 года", заслужаны па выніках апытання-конкурсу "Найлепшая сельскагаспадарчая машына 2011 года", у чарговы раз стаў сведчаннем народнага прызнання тэхнікі нашай маркі на расійскай тэрыторыі. У гэтым годзе найлепшым трактарам у Расіі стаў "BELARUS" 82-й мадэлі.

2012

У ходзе Міжнароднай выставы сельскагаспадарчага і садовага абсталявання EIMA INTERNATIONAL 2012, што праходзіла ў г. Балонья (Італія) з 7 па 11 лістапада 2012 года, РУП "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў" было адзначана ўзнагародай фірмы LOMBARDINI KOHLER COMPANY "За найлепшы рост продажаў у 2012 г."

Генеральным дырэктарам ВА "МТЗ" – генеральным дырэктарам РУП "МТЗ" прызначаны Ваўчок Уладзімір Фёдаравіч.

2013

28 чэрвеня з канвеера РУП "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў" сышоў 10 000 трактар мадэлі "BELARUS-622".

2014

29 студзеня Загадам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2013 №300 Вытворчае аб'яднанне "Мінскі трактарны завод", Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Мінскі трактарны завод" рэарганізаваны ў адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскі трактарны завод" 1 жніўня ў Дзяржаўным рэестры холдынгаў ад 1 жніўня 2014 года № 82 зарэгістраваны холдынг "МТЗ-ХОЛДЫНГ", у які ўвайшлі наступныя прадпрыемствы:

- Адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскі трактарны завод"

- Адкрытае акцыянернае таварыства "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў"

- Адкрытае акцыянернае таварыства "Віцебскі завод трактарных запчастак"

- Адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскі завод спецыяльнага інструменту і тэхналагічнай аснасткі"

- Адкрытае акцыянернае таварыства "Мінскі завод шасцерняў"

- Адкрытае акцыянернае таварыства "Мазырскі машынабудаўнічы завод"

- Адкрытае акцыянернае таварыства "Нараўлянскі завод гідраапаратуры"

- Адкрытае акцыянернае таварыства "Хойніцкі завод гідраапаратуры"

- Адкрытае акцыянернае таварыства "Лепельскі рамонтна-механічны завод"

- Адкрытае акцыянернае таварыства "Лепельскі электрамеханічны завод"

12 жніўня Назіральным саветам ААТ "МТЗ" прызначаны і ўзгоднены з Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь Генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" ДАМАЦЕНКА Фёдар Аляксандравіч

2015

Праведзена распрацоўка і ўкараненне фірмовага стылю Мінскага трактарнага завода. Адбыўся падзел сферы выкарыстання лагатыпаў "МТЗ" і "BELARUS", што зрабіла першы заводскім брэндам, другі – таварным.

14 мая, апоўдні, са зборачнага канвеера цэха № 94 сышоў тысячны энерганасычаны трактар "BELARUS-3522".

19 мая 2015 года Мінскі трактарны завод наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р.

28 мая падчас афіцыйнага візіту дэлегацыі нашай рэспублікі ў Пакістан адбылося адкрыццё зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў у горадзе Карачы. Першым трактарам, што сышоў з канвеера, стаў "BELARUS" 510-й мадэлі.

Новы ўніверсальны трактар МТЗ прадстаўлены на выставе "Сахара-2015". Трактар "BELARUS-350" прадстаўлены ў дзвюх мадыфікацыях – з пярэдняй невядучай воссю і з пярэднім вядучым мостам.

У чэрвені малагабарытныя трактары "BELARUS" вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў" упершыню былі адгружаны ў Аўстралію.

11 верасня адкрылася крама "Belarus" фірмовай сеткі "МТЗ-ХОЛДЫНГ".

Трактар "BELARUS 82.1" – "Найлепшы трактар 2015 года" ў Расіі. Машына прызнана пераможцам конкурсу "Найлепшая сельскагаспадарчая машына 2015 года" ў рамках адкрытага конкурсу, дэпартамента навукова-тэхналагічнай палітыкі і адукацыі Мінсельгаса Расіі.

2016

26 мая адкрыццё сквера "70 гадоў МТЗ". У скверы размешчаны: брэнд-канструкцыя, з узнагародамі завода – ордэн Леніна і ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі, першы трактар МТЗ-2, абсталяваны дзіцячая пляцоўка і пляцоўка для скейт-борду.

29 мая 2016 года Мінскі трактарны завод адзначыў свой 70-гадовы юбілей.

У дні святкавання юбілею Мінскага трактарнага завода прайшло параднае шэсце трактароў па вуліцах горада Мінска.

Таксама ў святочных мерапрыемствах упершыню быў праведзены дзень адчыненых дзвярэй, завод наведалі тысячы людзей: ветэраны, школьнікі, студэнты, госці свята, сем'і работнікаў. Непадробную жывую цікавасць выклікала выстава ўсіх мадэляў трактарнай тэхнікі, наведванне корпуса зборкі трактароў, катанне дзяцей на трактарах па тэрыторыі прадпрыемства.

22 верасня да Дня машынабудаўніка ў скверы "70 гадоў МТЗ" адкрыта экспазіцыя холдынгу "МТЗ-ХОЛДЫНГ".

У лістападзе ў сталіцы Кыргызстана горадзе Бішкеку з удзелам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Кабякова А.У. была адкрыта зборачная вытворчасць тэхнікі МТЗ.

4 лістапада ў Смаргоні адкрылася фірмовая крама Гандлёвага дома "BELARUS".

7 лістапада 2016 года на прызаводскай плошчы Мінскага трактарнага завода адбылася прэзентацыя новай, самай магутнай мадэлі трактара "BELARUS-4522". Спалучэнне магутнага рухавіка, сучаснай трансмісіі, сістэм адбору, магутнасці, навясных сістэм, камфортнай кабіны, хадавой сістэмы дазваляе выкарыстоўваць трактар "BELARUS-4522" на самых цяжкіх энергаёмістых работах у сучаснай сельскай гаспадарцы.

У снежні
Работнікі Мінскага трактарнага завода адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокі прафесіяналізм.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны:

- Арцюшэўская Людміла Уладзіміраўна – аператар станкоў з праграмным кіраваннем;

- Затуранаў Сяргей Мікалаевіч – наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем;

- Стрыжэўскі Мікалай Міхайлавіч – электразваршчык на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах.

Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны:

- Анатоль Аўдзей – сталявар электрапечы сталеліцейнага цэха;

- Таццяна Жыбуль – маляр механічнага цэха №2;

- Сяргей Саніковіч – аператар станкоў з праграмным кіраваннем механічнага цэха №4;

- Леанід Юшкевіч – электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання механічнага цэха №5.

13 снежня адкрылася першая выставачная экспазіцыя Музея Мінскага трактарнага завода, якая дэманструе хроніку станаўлення прадпрыемства ў 1960–80гг.

30 снежня незвычайную пераднавагоднюю акцыю правялі каля цэнтральнай прахадной. Завадчане, што прыехалі на першую змену, выстраілі свае аўтамабілі ў выглядзе гіганцкай аўтаелкі. Машын аказалася роўна сто, а ў якасці галоўнага ўпрыгожвання выступіў новы трактар "BELARUS-1523"

2017

Студзень. Новая зборачная вытворчасць трактароў "BELARUS" адкрылася ў егіпецкім горадзе Александрыя. Магутнасць мадэрнізаванага прадпрыемства складае 2–2,5 тыс. трактароў у год. Мінскі трактарны завод адкрыў праграму прамысловага турызму. Падчас экскурсіі можна прасачыць увесь тэхналагічны ланцужок вытворчасці: ад механічнага цэха да корпуса зборкі трактароў. Турысты могуць наведаць выставу трактарнай тэхнікі "BELARUS". Трактары "BELARUS" прадэманстравалі моц і цягавітасць у гонцы Парыж–Мосар. Маршрут трактарнай гонкі пралёг па Пастаўскім і Глыбоцкім раёнах Віцебскай вобласці, злучыўшы населеныя пункты Парыж і Мосар.

Сакавік. Іміджавы фільм Мінскага трактарнага завода "Кармілец" атрымаў галоўныя прызы ў намінацыях "PR" і "Маркетынг" (MRKT), дыплом у намінацыі "GR" і галоўную ўзнагароду Маскоўскага Міжнароднага фестывалю – Гран-пры. Фільм названы найлепшым рэкламным відэа ў Беларусі (I месца стужцы прысуджана на фестывалі маркетынгу і рэкламы "Белы квадрат"), а таксама атрымаў Гран-пры прэстыжнага конкурсу US International Film & Video Festival у Лос-Анджэлесе.

Май. Работнікі Мінскага трактарнага адзначылі 9 мая відовішчным флэшмобам, у рамках якога з 160 аўтамабіляў і трактароў было складзена слова "ПЕРАМОГА". Акцыя была прысвечана ветэранам ВАВ. На МТЗ адкрыты філіял кафедры маркетынгу Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. Новы праект накіраваны на развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для маркетынгавай сферы.

Верасень. ААТ "МТЗ" адзначыла "Дзень машынабудаўніка", дзе адбылося ўстанаўленне сусветнага рэкорду: трэк-пул трактара "BELARUS-3522" у выкананні майстра спорту па самба і дзюдо Дзмітрыя Белайца, які працягнуў самы магутны "BELARUS" на 5 метраў 80 сантыметраў і прысвяціў сваю перамогу Мінскаму трактарнаму заводу.

Кастрычнік. На выставе "Залатая восень-2017" у г. Маскве ў намінацыі "Найлепшы трактар" прызёрам па выніках апытання расійскіх аграрыяў стаў BELARUS-1221.

Снежань. У Бабруйску адкрылася першая ў Магілёўскай вобласці і чацвёртая ў сетцы фірмовага гандлю МТЗ крама "BELARUS". Новы гандлёвы аб'ект адчыніў свае дзверы для казахскіх спажыўцоў. У Алматы адкрылася фірмовая крама "BELARUS"

2018

Студзень. Трактары "BELARUS-1523Т1.3" і "BELARUS-320.4" названыя лепшымі таварамі Беларусі ў намінацыі "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння".

Люты. ААТ "МТЗ" правёў першы ў свеце трактарны біятлон! Маштабнае відовішчнае шоу прайшло на тэрыторыі пясчанага кар'ера ў в. Суцькава (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці).

Сакавік. МТЗ стаў тытульным спонсарам ФК БАТЭ г. Барысаў.

Красавік. З канвеера Гянджынскага аўтамабільнага завода сышоў дзесяцітысячны трактар "BELARUS".

Май. МТЗ правёў паказальныя выпрабаванні самага магутнага трактара "BELARUS" 450 к.с. у рамках "Дня поля". Мінскі трактарны завод стаў дыпламантам конкурсу "Найлепшы экспарцёр 2017 года".

Чэрвень. Прадпрыемства холдынгу "МТЗ-холдынг" адкрытае акцыянернае таварыства "Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў" атрымала ўрадавую ўзнагароду за якасць прадукцыі. МТЗ атрымаў дыплом I ступені за ўнёсак у развіццё сельгасмашынабудавання краіны, у рамках Міжнароднай спецыялізаванай выставы "БЕЛАГРА-2018". Адбылося адкрыццё малочна-таварнай фермы на 777 галоў дойнага статку Мінскага трактарнага завода ў вёсцы Гайна (Лагойскі р-н). Мінскі трактарны завод атрымаў міжнародны сертыфікат адпаведнасці Bureau Veritas.

Верасень. Мінскі трактарны завод стаў афіцыйным партнёрам ХК "Дынама-Мінск".

Снежань. Лінейка новай тэхнікі МТЗ – лёдазаліўная і снегаўшчыльняльныя машыны прайшлі выпрабаванні ў рэальных умовах на спецыяльна падрыхтаванай пляцоўцы ў "Раўбічах"

2019

Красавік. МТЗ стаў лаўрэатам рэспубліканскай акцыі "Мецэнат культуры Беларусі" ў ліку беларускіх прадпрыемстваў, дзякуючы падтрымцы якіх беларусы ўбачылі кінафестываль "Лістапад", Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ", "Славянскі базар у Віцебску", сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага свята "Александрыя збірае сяброў".

Май. У адзначэнне 73-годдзя з дня заснавання Мінскага трактарнага завода і ў мэтах папулярызацыі рабочай прафесіі "МТЗ-ХОЛДЫНГ" адкрыў для наведвальнікаў прахадныя ўсіх 10 прадпрыемстваў холдынгу. У гэты дзень BELARUS-5022 магутнасцю 500 к.с. прадэманстраваў ідэю новага фармату тэхнікі МТЗ з серыі "Yellow Line"