Кар'ера

Перавагі працы ў нас

Выбар кампаніі, у якой можна зрабіць паспяховую і займальную кар'еру – пытанне адказнае і сур'ёзнае.

Наша прадпрыемства дае шырокія магчымасці для раскрыцця ўласнага патэнцыялу і кар'ернага росту сваіх супрацоўнікаў. Наш калектыў – гэта каманда прафесіяналаў!

Гатоўнасць і здольнасць нашых супрацоўнікаў плённа працаваць, развівацца, вучыцца новаму – залог доўгатэрміновага поспеху прадпрыемства. Таму МТЗ надае сур'ёзную ўвагу павышэнню прафесійнага ўзроўню калектыву.

На Мінскім трактарным заводзе добра разумеюць, што калектыў прадпрыемства – яго асноўная каштоўнасць. Таму ў сваёй дзейнасці МТЗ трымаецца высокіх стандартаў у пытаннях сацыяльнай і кадравай палітыкі.