Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў да канца 2023 года ўвядзе ў эксплуатацыю новую лінію для механічнай апрацоўкі дэталей. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях - галоўны інжынер ААТ «БЗТДіА» Сяргей Шырокі.
Мінскі трактарны завод і кампанія "Тэхналогіі земляробства" прэзентуюць уласную сістэму аўтаматычнага кіравання BELARUS|TTZ. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення канструктарска-эксперыментальных работ №1 Сяргей Шматко.
Урачыстая цырымонія закладкі капсулы на месцы будаўніцтва мультыбрэндавых гандлёва-сэрвіснага цэнтра BELARUS адбылася ў Краснадары.